Усе навіны

Савін пра Шкурына: «Быццам бы Гінер у ЦСКА прасіў, каб ён больш не выказваўся пра палітыку»

6 чэрвеня 2023, 19:10

Расійскі блогер Яўген Савін распавёў YouTube-каналу «ЧестнОК», што беларускаму форварду Іллі Шкурыну ў 2020-м годзе, калі ён яшчэ выступаў за ЦСКА, забаранялі размаўляць на тэму пратэстаў у Беларусі.

– Ярчэй за ўсіх [у 2020-м] выказаўся малады футбаліст ЦСКА Ілля Шкурын.

– Я з ім асабіста не знаёмы, дарэчы, але я б з задавальненнем пазнаёміўся. Па-мойму, яму ЦСКА нават забараніў казаць.

Быў там момант, калі яго, памятаеш, у войска хацелі адправіць, потым ледзь не з ЦСКА яго там выслаць - у Расіі ж ну неяк могуць усё гэта зрабіць.

І быццам бы [прэзідэнт ЦСКА Яўген] Гінер яго прасіў, каб ён больш не выказваўся наконт палітыкі.

Я не ведаю, ці мог бы я ў 20-21 год сказаць: «Рабяты, не, гэта няправільна, што вы робіце?» То бок, гэта крута. Значыць, прынамсі, у яго ёсць стрыжань, каб казаць тое, што ён думае. Малайчына.

Гэта моцна ў такой сітуацыі, калі ён можа ўвогуле не прыехаць сваю краіну, – сказаў Савін.