Усе навіны

Кантэ на правах вольнага агента пяройдзе ў «Аль-Ітыхад»

7 чэрвеня 2023, 08:27

Паўабаронца «Чэлсі» Н’Гола Кантэ «на мяжы» пераходу ў «Аль-Іціхад», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Дырэктары «Аль-Іціхада» прыбылі ў Лондан, каб сустрэцца з саудаўскай дэлегацыяй для падрыхтоўкі дакументаў. Бакі абмяркоўваюць апошнія дэталі кантракта, па якім Кантэ будзе зарабляць каля 100 мільёнаў за год.

Таксама пагадненне ўключае іміджавыя правы і «творчае» партфоліё. Кантракт будзе сапраўдны да 2025 года.

Раней стала афіцыйна вядома, што чэмпіён Саудаўскай Аравіі 2022/23 падпісаў Карыма Бензема.