Усе навіны

Паўлючэнка вернецца з арэнды ў «Тэрмаліку» з польскага Д2

7 чэрвеня, 17:47

25-гадовы беларускі галкіпер Павел Паўлючэнка вернецца з арэнды ў «Тэрмаліку» з польскага Д2. Другую частку сезона футбаліст знаходзіўся ў «Гурніку» Забжэ (Д1). Тэрмін арэнднай дамовы заканчваецца 30 чэрвеня.

За асноўную каманду футболіст не правёў ніводнага матча. У складзе рэзервістаў на рахунку Паўлючэнкі тры паядынкі.

За год у «Тэрмаліцы» Паўлючэнка згуляў 10 матчаў. У цяперашнім сезоне «Тэрмаліка» працягвае барацьбу за выхад у Д1 і згуляе ў фінале плэй-оф Д2.