Усе навіны

«Інтэр» Маямі хоча падпісаць Суарэса, Бускетса і Альбу

8 чэрвеня 2023, 00:02

Журналіст TyC Sports Гастан Эдул паведаміў, што «Інтэр» Маямі пасля афармлення трансферу Ліянэля Месі хоча падпісаць і яго былых аднаклубнікаў па «Барселоне».

Клуб МЛС плануе пачаць перамовы з Серджы Бускетсам, Жордзі Альбай і Луісам Суарэсам.

34-гадовыя Бускетс і Альба па завяршэнні сезона 2022/23 пакінулі «Барсу» і атрымалі статус свабодных агентаў. У 36-гадовага Суарэса да канца 2024 года кантракт з «Грэміа».