Усе навіны

Яўген Савін: «Не ўзяў ніводнага трафея як футбаліст, але ў мяне ёсць «крыміналка» ў Беларусі і цяпер будзе ў Расіі за грамадзянскую пазіцыю»

8 чэрвеня 2023, 10:34

Расійскі блогер Яўген Савін распавёў у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» пра крымінальны пераслед у Беларусі, а таксама пра магчымую крымінальную справу ў Расіі.

Пасля Сабчак… Вось гэта ўся гісторыя з новай «крыміналкай»…

– Ну, там не новая «крыміналка». У мяне проста быў за дыскрэдытацыю [расійскіх вайскоўцаў] штраф. А пасля інтэрв'ю Сабчак пачалася істэрыка ў дэпутатаў «Адзінай Расіі», у прыватнасці, у майго ўлюбёнага Цярушкова, аб тым, што «ён не спыняецца, яго трэба саджаць, давайце там крымінальную справу. Мы напісалі кучу там ізноў зваротаў у следчыя органы».

Прычым прыплёў, што я нейкую дзяржтаямніцу раскрыў. Якая дзяржтаямніца?

У мяне ёсць «крыміналка» ў Беларусі, будзе крымінальніка ў Расіі. Можна сказаць, што ніводнага трафея я ў футболе не ўзяў, але вось два трафеі ў маім асабістым жыцці, у грамадзянскай пазіцыі будуць.

– Слухай, у Беларусі што там табе?

– У нас пацешная гісторыя была. Калі [расійскі блогер Юры] Дудзь даў ці то Камісаранку, ці то кагосьці яшчэ ў сябе.

У нас юрыст адзін, то бок у нас увогуле, у прынцыпе, такая агульная каманда. І яму нехта наконт Юры нешта сказаў, што, кшталту, вось гэтаму хлопцу туды не трэба ў Беларусь больш. І вось таму Савіну перадайце: яму таксама ня трэба

Прабілі, што так, рэальна крымінальная справа. Я думаю, што пасля таго выпуску, дзе ты фігураваў таксама. Што тамака звычайна вам даюць? Экстрэмізм?

– Ну, цяпер гэта, хутчэй за ўсё, распальванне варожасці сацыяльнай, і там да пяці гадоў гэты артыкул.

– Ну, вось, напэўна, так, гэтая гісторыя і ёсць, – сказаў Савін.