Усе навіны

Яўген Савін: «Хацелі замест Івуліна адправіць у «Крумкачы» нападаючага, у клуба не атрымалася – былі праблемы»

8 чэрвеня 2023, 13:00

Расійскі блогер Яўген Савін распавёў пра праект з «Крумкачамі», які не атрымалася рэалізаваць.

– Для мяне вельмі класная гісторыя, яе не ўсе ведаюць. Пасля таго, як мяне закрылі. Ты хацеў дапамагчы «Крумкачам». Ну, зразумела, што я вось слабы футбаліст, хаця я тады быў на піку. Але ты хацеў, я ведаю, дапамагчы дзецюкам, адправіць туды…

– Футбаліста, так. У нас у камандзе быў хлопец, такі высокі нападаючы, 1,97 метра, па-мойму, Улад Кандрацюк. І ён у нас перастаў гуляць у нейкі час. Ну, у нас нядрэнная канкурэнцыя была. У нас потым чалавек, наш галоўны нападаючы, у еўракубкі з'ехаў, у Казахстан.

І мы хацелі адправіць рэальна замест цябе. Але потым, калі не памыляюся, нешта было, ну, кшталту зноў нейкі там ціск на клуб, там нейкі замес адбыўся. Ну, натуральна, мы гэта ўсё чыталі, глядзелі.

І ён проста не захацеў. Як бы я яго разумею, гэта значыць ісці туды, дзе незразумела ўвогуле дадуць гуляць ці не. Наогул тыпу такога было, што, па-мойму, маглі не пусціць у лігу. Я ўжо не памятаю дэталі, але нейкія клубы мелі праблемы.

– Слухай, наколькі для цябе гэта было таксама важна падтрымаць рабят з Беларусі?

– Ну, давай так, я, па-першае, хацеў падтрымаць цябе, таму што ты звязаны з клубам. Хоць неяк.

Гэта сумна, насамрэч, што вось так вось проста рабяты не могуць зрабіць нейкі вольны, адкрыты клуб, з нармальнай медыйкай вольнай, з нейкімі там нішцякамі для заўзятараў.

У прынцыпе, гэта тое, што мы хацелі рабіць у Расіі. Плюс-мінус, мы вельмі падобныя. І, ну, гэта ўтопія. Я зараз рэальна разумею, што гэта ўтопія. Немагчыма, – сказаў Савін.