Усе навіны

Яўген Савін: «Чаму мы на Кіпры зараз? Не хачу, каб дачку, якая можа выйсці з кветкамі на пратэст, гвалтавалі, ламалі ў аўтазаках»

8 чэрвеня 2023, 15:05

Расійскі блогер Яўген Савін у інтэрв'ю для YouTube-канала «ЧестнОК» распавёў пра тое, чаму пераехаў на Кіпр.

«Чаму мы тут [на Кіпры]? Вось павярніся вакол, чаму мы тут? Па адной простай прычыне: таму што я сваім дзецям не хачу, каб, напрыклад, маю дачку, якая таксама любіць спорт, таксама, можа, калі-небудзь выйсці з кветачкамі на мірныя мітынгі, каб яе не гвалтавалі, не ламалі ў аўтазаках і не выганялі са спартовых арганізацый, зборных ці клубаў.

Я не хачу ім такой долі», – сказаў Савін.