Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка: «Не заўважаў ціск на сябе ў Чэхіі з-за таго, што застаўся ў Расіі. Мне не цікавая палітыка»

8 чэрвеня 2023, 15:43

Галоўны трэнер «Арэнбурга» і былы трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка распавёў, ці аказваўся на яго ціск у Чэхіі з-за таго, што не пакінуў Расію пасля 24 лютага 2022 года.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Мне ніхто не тэлефанаваў з гэтай нагоды, не размаўляў на гэтую тэму. Бо людзі ведаюць, што мне важны футбол, спорт. І нецікавая палітыка.

Не ведаю, ці быў які-небудзь ціск на мяне ў Чэхіі. Калі і было, то я не заўважыў. Шчыра вам скажу, я не чытаю нічога на гэтую тэму. Мяне гэта не цікавіць», – адказаў Лічка.