Усе навіны

Грамыка і Грачыха не патрапілі ў канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы кваліфікацыі Еўра-2024

9 чэрвеня, 12:17

Прэс-служба БАТЭ апублікавала спіс футбалістаў выкліканых у нацыянальныя каманды Беларусі па розных узростах. У асноўную зборную выкліканы варатар Андрэй Кудравец, абаронцы Захар Волкаў і Уладзіслаў Малькевіч, хаўбек Валерый Бачароў.

Адзначым, што ў пашыраным спісе Георгія Кандрацьева фігуравалі 6 футбалістаў барысаўчан. Валерый Грамыка і Дзяніс Грачыха ў канчатковы склад не прайшлі.

Нагадаем, што каманда Кандрацьева згуляе 16 чэрвеня з Ізраілем і 19 чэрвеня з Косава ў межах кваліфікацыі да Еўра-2024. Абодва матчы адбудуцца ў Будапешце.