Усе навіны

Хадаркевіч, Чычкан, Забелін і 7 прарэжымных падпісантаў уключаны ў пашыраны склад зборнай Беларусі на матчы адбору ЧЕ-2024

23 траўня, 15:37

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў вызначыўся з пашыраным складам каманды на матчы супраць Ізраіля і Косава. У спіс патрапілі 33 футбалісты:

Варатары: Максім Плотнікаў («Каспій», Актаў, Казахстан), Андрэй Кудравец (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр», Салігорск), Антон Чычкан («Дынама», Батумі, Грузія), Раман Сцяпанаў («Кызыл- Жар», Петрапаўлаўск, Казахстан).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў («Хапаэль», Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч, Максім Швяцоў, Руслан Хадаркевіч, Уладзіслаў Калінін (усе – «Дынама» Мінск), Раман Юзапчук («Тарпеда», Масква, Расія), Кірыл Пячэнін ( «Арэнбург», Расія), Глеб Шаўчэнка, Павел Забелін (абодва – «Шахцёр», Салігорск), Уладзіслаў Малькевіч, Захар Волкаў (абодва – БАТЭ, Барысаў), Ягор Хвалько («Кяпаз», Гянджы, Азербайджан).

Паўабаронцы: Уладзіслаў Клімовіч («Неа Саламіна», Кіпр), Яўген Яблонскі («Арыс», Лімасол, Кіпр), Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Арцём Быкаў («Дынама» Мінск), Юрый Кавалёў, Кірыл Капленка ( абодва – «Арэнбург», Расія), Дзмітрый Падстрэлаў («Каспій», Казахстан), Валерый Грамыка, Валерый Бачараў, Дзяніс Граыха (усе – БАТЭ, Барысаў), Аляксандр Сялява («Растоў», Расія).

Нападаючыя: Павел Савіцкі («Нёман», Гродна), Іван Бахар (без клуба), Уладзімір Хвашчынскі, Уладзіслаў Марозаў (абодва – «Дынама» Мінск), Ягор Багамольскі («Нафтчы», Баку, Азербайдджан).

Адзначым, што Кудравец, Клімовіч, Яблонскі, Калінін, Малькевіч, Волкаў і Бахар зʼяўляюцца падпісантамі прарэжымнага ліста спартсменаў.

Нагадаем, што абодва паядынкі пройдуць у сталіцы Венгрыі Будапешце на стадыёне «Ферэнца Сусы». З Ізраілем каманда Кандрацьева згуляе 16 чэрвеня, а з Косава 19.