Усе навіны

Флік, хутчэй за ўсё, не вернецца ў «Баварыю»

13 траўня, 23:30

Былы галоўны трэнер «Баварыі» Ханс-Дзітэр Флік, хутчэй за ўсё, не вернецца на гэтую пасаду, паведаміў журналіст Фларыян Плетэнберг у сваім твітары.

Раней паведамлялася, што «Баварыя» вядзе перамовы з Флікам і лічыць яго асноўным кандыдатам. Але, хутчэй за ўсё, бакі не дамовяцца пра кантракт.

Таксама пазначана, што «Баварыя» працягвае разглядаць кандыдатуру галоўнага трэнера «Брайтана Раберта Дэ Дзербі. Да гэтага была інфармацыя, што частка гульцоў хацела б пакінуць Томаса Тухеля і гэты варыянт не выключаны.

Калі Флік усё ж не ўзначаліць «Баварыю», ён стане 5-м трэнерам, якога клуб не змог наняць. Па даных СМІ, каманду да гэтага адмовіліся ўзначаліць Ральф Рангнік, Хабі Алонса і Юліян Нагельсман, а за Олівера Гласнера «Крыстал Пэлас» хацеў атрымаць 100 мільёнаў еўра.