Усе навіны

Кузьмін пра адменены гол «Нёмана» ў кубкавым матчы супраць мінскага «Дынама»: «Памылка суддзі, які зафіксаваў становішча па-за гульнёй»

13 траўня, 21:39

Начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін патлумачыў момант з адмененым голам у кубкавым матчы «Нёмана» і менскага «Дынама» (2:0).

«Тут тлумачыць асабліва няма чаго. Тут сапраўды памылка суддзі, які зафіксаваў становішча па-за гульнёй. Хутчэй за ўсё, футбаліст мінскага «Дынама» выпаў з поля зроку бакавога арбітра, які знаходзіўся на процілеглым флангу. Менавіта ў такіх момантах укараняўся б VAR. Безумоўна, калі б сістэма відэапрагляду ў нас ужо была, то гэтая памылка была б Выпраўленая маментальна», – сказаў Кузьмін.