Усе навіны

Шкурын намінаваны на званне найлепшага нападніка Экстракласы

13 траўня, 23:40

Форвард «Сталі» Ілля Шкурын трапіў у спіс прэтэндэнтаў на званне найлепшага нападніка Экстракласы па версіі лігі.

У бягучым сезоне на рахунку Шкурына 31 матч у чэмпіянаце Польшчы, 15 галоў і пяць асістаў. У спісе бамбардзіраў нападнік размяшчаецца на другім месцы.

Нагадаем, што таксама Шкурын быў намінаваны на званне найлепшага гульца і найлепшага нападніка Экстракласы па версіі Transfermarkt.