Усе навіны

Паўабаронца «Славіі» Дрос: «Каб пераехаць у Еўропу, трэба нешта з сябе ўяўляць»

13 траўня, 23:15

Гулец «Славіі» Крысціян Дрос падзяліўся меркаваннем пра сваю будучыню.

– Ні для каго не сакрэт, што кожны футбаліст хоча трапіць у Еўропу. Але гэта цяжка зрабіць, бо там усё на іншым узроўні. Трэба гэтаму адпавядаць, нешта з сябе ўяўляць. Вядома, калі выпадзе такі шанец, я зраблю ўсё магчымае, каб апраўдаць чаканні і замацуецца там. Пераход у Еўрапейскі клуб можа крута змяніць жыццё любога футбаліста, – сказаў Дрос.