Усе навіны

Берардзі блізкі да трансферу ў «Лацыа»

9 чэрвеня 2023, 16:46

«Лацыа» і «Сасуола» амаль закрылі здзелку па трансферу вінгера Даменіка Берардзі, паведамляе TMW са спасылкай на Il Messaggero.

«Арлы» заплацяць 20 млн еўра + правы на паўабаронцу Матэа Канчэльеры, якога клуб перад гэтым выкупіць у «Вероны».

Сам Берардзі падпіша чатырохгадовы кантракт і будзе атрымліваць 2,5 млн еўра за год.

У 352 матчах за «Сасуола» Даменіка вызначыўся 133 галамі і 91 галявой перадачай.

Гулец з“яўляецца выхаванцам «неравердзі», у 2013-м годзе перайшоў у «Ювентус» за 4,5 млн еўра, але адразу быў аддадзены назад у арэнду. Па заканчэнні арэнды «Сассуола» выкупіла паўабаронцу за 10 млн.