Усе навіны

Савіцкі ўвайшоў у топ-6 лепшых бамбардзіраў за гісторыю ЧБ, нападаючы зраўняўся па галах з Янушам

10 чэрвеня 2023, 22:44

У 12-м туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» мінімальна абыграў «Славію» з лікам 1:0. Адзіны гол на рахунку Паўла Савіцкага, які забіў з пенальці. Для яго гэты гол стаў 107-м.

Такім чынам, Савіцкі зраўняўся з Мікалаем Янушам па колькасці галоў у чэмпіянаце Беларусі і ўвайшоў у топ-6 найлепшых бамбардзіраў вышэйшай лігі ў гісторыі.

У топ-5 уваходзяць Раман Васілюк (218), Валерый Стрыпейкіс (174), Віталь Радзівонаў (145), Генадзь Блізнюк (129) і Максім Скавыш (110).