Усе навіны

Дзмітрый Падстрэлаў: «Чэмпіянат Казахстана крыху мацнейшы за беларускі за кошт легіянераў»

12 чэрвеня 2023, 22:12

Нападаючы «Каспія» Дзмітрый Падстрэлаў параўнаў чэмпіянаты Беларусі і Казахстана.

– Чаму ўсе кажуць, што казахстанскі чэмпіянат на галаву мацнейшы за наш. Ці так гэта ўвогуле?

– Не сказаць, каб проста на галаву. Але я думаю, больш за кошт легіянераў, што ёсць розніца, але мінімальная, умоўна. То бок я не сказаў бы, што казахстанскі чэмпіянат нашмат вышэйшы за беларускі. Мне падаецца, яны плюс-мінус роўныя.

– Гэта значыць, калі прыбраць легіянераў, то мы прыкладна на адным узроўні будзем. Беларускі, казахстанскі.

– Ну, дык ты ж не можаш прама вось так відавочна сказаць, што вось так ці вось так. Але вялікай, адназначна розніцы няма. Гэта значыць, прыкладна роўныя лігі. Можа быць, крыху вышэйшы зараз казахстанскі чэмпіянат за кошт легіянераў, – сказаў Падстрэлаў.