Усе навіны

Агент Лічкі Новікаў: «Марцэл адной нагой трэнер маскоўскага «Дынама»

15 чэрвеня, 20:59

Прадстаўнік экс-трэнера брэсцкага «Дынама» Марцэла Лічкі Сяргей Новікаў распавёў пра будучыню чэшскага спецыяліста.

Раней у «Арэнбургу» пацвердзілі сыход Лічкі.

– Я думаю, што Марцэл ужо адной нагой трэнер маскоўскага «Дынама». Пра гэта заявіў нават спартовы дырэктар «Арэнбурга», – сказаў Новікаў.

Пад кіраўніцтвам 45-гадовага чэха «Арэнбург» завяршыў сезон-2022/23 на сёмым месцы ў РПЛ з 46 баламі.