Усе навіны

«Ньюкасл» прапануе Таналі 8+2 млн еўра ў год

22 чэрвеня, 09:06

«Ньюкасл» вядзе перамовы пра пераход паўабаронцы «Мілана» Сандра Таналі.

Як паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана, англійскі клуб прапануе гульцу зарплату ў 8 мільёнаў еўра за год + магчымасць атрымаць яшчэ 2 мільёны ў выглядзе бонусаў. Кантракт у гэтым выпадку будзе разлічаны да 2029 года.

«Ньюкасл» блізкі да дамоўленасці з гульцом. У той жа час, перамовы з «Міланам» яшчэ працягваюцца, дамовы пакуль няма.

Першая прапанова «сарок» у памеры 55-60 млн еўра было адхілена. «Мілан» хоча атрымаць 80 мільёнаў.

У мінулым сезоне 23-гадовы футбаліст забіў 2 галы і аддаў 7 дзейсных перадач у 34 матчах.