Усе навіны

Андрэй Капскі: «Чакаем нашых хлопцаў, якім зараз нельга гуляць у футбол. Але яны сябе паводзяць прыстойна»

22 чэрвеня, 18:16
1

Кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі распавёў, што клуб чакае гульцоў, якія раней патрапілі ў «чорны спіс» «мінспорту». З футбалістаў БАТЭ там аказаліся Дзмітрый Бяссмертны, Дзяніс Шчарбіцкі, Даніла Нячаеў, Максім Бардачоў і Станіслаў Драгун.

Раней стала вядома, што Драгун завяршыў кар'еру. Бардачоў, якому, па звестках Tribuna.com, забаранілі трэніравацца з камандай, таксама блізкі да таго, каб развітацца з гульнявой дзейнасцю.

– Вядома, мы вельмі спадзяемся, верым і чакаем нашых хлопцаў, якім зараз нельга гуляць у футбол, на жаль.

Але яны сябе паводзяць прыстойна і чакаюць свайго шанцу. Настроены дапамагаць беларускаму футболу, дапамагаць БАТЭ ў еўракубках і радаваць нашых заўзятараў, вяртаць веру ў наш футбол і ўпэўненасць у нашу будучыню, – сказаў Капскі.