Усе навіны

«Ювентус» цікавіцца Парці

22 чэрвеня, 18:37

«Ювентус» зрабіў запыт у «Арсенал» па цэнтральным паўабаронцы Томасу Парці, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Таксама ў паслугах гульца зацікаўленыя Саудаўскія клубы, якія гатовыя прапанаваць 40 млн еўра трыма траншамі, але з самім 30-гадовым ганцам у іх дамоўленасці няма.

Прыярытэтам для Томаса з'яўляецца «Ювентус», хаўбек хоча застацца ў Еўропе. «Арсенал» гатовы адпусціць футбаліста, але за добрую суму, улічваючы цікавасць саудаўцаў.

Нагадаем, Парці выступае за «кананіраў» з 2020 года, яго набылі ў «Атлетыка» за 50 мільёнаў еўра.