Усе навіны

Расійскі футбаліст Марозаў: «У Маеўскага ў Славеніі жонка гуляла з дачкой, а іншая жанчына пачула рускую мову і забрала дзіця»

23 чэрвеня, 09:42
1

Расійскі футбаліст Рыгор Марозаў у інтэрв'ю YouTube-каналу «Красава» распавёў гісторыю пра стаўленні да беларусаў і расіян у Славеніі пасля пачатку вайны ва Украіне.

«Я чуў, што у Вані Маеўскага, [які] гуляе, цяпер дакладней ужо трэніруе, хаця мог бы яшчэ гуляць… Трэніруе ў «Цэле», і ў яго жонка выходзіла гуляць з дачкой, і нешта там руская мова [была], і карацей жанчына, якая побач гуляла з дзіцем, дачку сваю забірае і кажа: «Пойдзем, пойдзем, тут рускія». І заводзіць [дачку].

Мы яшчэ можам зразумець, што дарослыя тамака ледзь-ледзь [не вельмі ставяцца], але калі ты кажаш дзіцяці пра гэта, а тая ў шоку, чаму вы разыходзіцеся. Там, можа, яны пасябравалі. Увогуле такія сітуацыі адбываліся, што я чуў», – распавёў Марозаў.

Марозаў і Маеўскі разам выступалі за «Цэле» ў 2022 годзе.