Усе навіны

Рубен Невеш перайшоў у «Аль-Хіляль»

23 чэрвеня, 23:03

«Аль-Хіляль» абвясціў пра пераход Рубена Невеша. Раней паўабаронца выступаў за «Вулверхэмптан».

Дэталі здзелкі не пазначаны. Па дадзеных журналіста Фабрыцыа Рамана, «Вулвз» атрымаюць 55 мільёнаў еўра за трансфер гульца, а кантракт будзе разлічаны на 3 гады.

26-гадовы футбаліст у мінулым сезоне правёў 41 матч за «Вулверхэмптан». У яго актыве 6 галоў і 1 асіст.