Усе навіны

Гатуза можа ўзначаліць адзін з саудаўскіх клубаў

24 чэрвеня, 21:28

Джэнара Гатуза можа працягнуць трэнерскую кар'еру ў Саудаўскай Аравіі, паведамляе Джанлука Ды Марцыа.

Некалькі клубаў з гэтай краіны прэтэндуюць на італьянца. У бліжэйшы час ён павінен вырашыць, якую прапанову прыняць.

Апошнім месцам працы Джэнара была «Валенсія», якую ён узначальваў з чэрвеня мінулага года па студзень 2023-га, атрымаўшы ўсяго 7 перамог у 22 матчах.

Раней Гатуза таксама працаваў у «Сьёне», грэчаскім «ОФІ», «Мілане» і «Напалі».