Усе навіны

Раналду парэкамендаваў «Аль-Насру» прызначыць трэнерам Каштру

27 чэрвеня, 15:49

Новым трэнерам «Аль-Насра» павінен стаць Луіш Каштру, паведамляе Foot Mercato.

Кандыдатуру 61-гадовага партугальца кіраўніцтву клуба парэкамендаваў Крышціяну Раналду.

Цяперашні трэнер «Батафога» ужо пагадзіўся на пераход. Яго каманда зараз лідзіруе ў чэмпіянаце Бразіліі, апярэджваючы канкурэнтаў на 7 ачкоў.

Нагадаем, зараз часова выконваючым абавязкі галоўнага трэнера «Аль-Насра» з'яўляецца Дзінка Елічыч, які ў красавіку змяніў на гэтай пасадзе звольненага Рудзі Гарсію.