Усе навіны

У Італіі забаранілі гульцам насіць футболкі з нумарам 88

27 чэрвеня, 22:45

У Італіі ў наступным сезоне футбалісты не змогуць выходзіць на поле ў футболках з нумарам 88, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Такое рашэнне прыняў урад краіны ў рамках праграмы па барацьбе з антысемітызмам.

Лічба 88 выкарыстоўваецца ў якасці нацысцкага прывітання.

Упершыню ў італьянскім футболе ў цэнтры скандалу вакол гэтага нумара ў 2000 годзе апынуўся галкіпер «Пармы» Джанлуіджы Буфон. Ён абраў футболку з нумарам 88, аднак пад ціскам грамадскасці змяніў нумар на 77.

У мінулым сезоне ў Серыі А 4 гульца выступалі пад нумарам 88: Марыа Пашаліч, Тома Башыч, Томас Рынкон і Матэвуш Прашэлік.