Усе навіны

Залеўскі пра затрыманне Кавалёнка: «Трымайся там, як можаш. Кавалевіч – дробная, прыстасавальніцкая істота»

29 чэрвеня, 10:14

Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі пракаментаваў затрыманне спартыўнага дырэктара гарадзенцаў Дзмітрыя Кавалёнка. Нагадаем, што ён быў затрыманы 28 чэрвеня за нібыта падпіскі на экстрэмісцкія матэрыялы і ўдзел у маршах.

Па сцвярджэнні сілавікоў Лукашэнкі, на спартыўнага дырэктара паскардзіліся самі футбалісты «Нёмана», што нібыта ён навязваў ім «недарэчныя экстрэмісцкія ідэі».

«Аднагрупнік (Залеўскі і Кавалёнак разам вучыліся на трэнерскіх курсах – Tribuna.com)! Трымайся там, як можаш. Футбалісты твае ніколі не будуць футбалістамі. Ну і Кова [Ігар Кавалевіч], канешне, рэдкі неасавок… Ды проста дробная, пошлая, прыстасавальніцкая істота», – напісаў Залеўскі.