Усе навіны

«Барселона» выбрала Рамеу ў якасці замены Бускетсу

29 чэрвеня, 13:55

Паўабаронца «Жыроны» Арыёль Рамэу можа вярнуцца ў «Барселону», паведамляе As.

Спачатку каталонцы разглядалі Дані Парэха з «Вільярэала» як асноўнага кандыдата ў замену Серхіа Бускетсу, які пакінуў клуб. Але Парэха не пераканалі ні фінансавыя ўмовы, ні праект каталонцаў, і ён адхіліў прапанову.

Таму зараз «Барселона» пераключылася на свайго гадаванца – Арыёла Рамеу, які цяпер выступае за «Жырону». Ён падыходзіць пад дзейную сістэму гульні сіне-гранатавых, а паміж клубамі добрыя адносіны, таму праблем у перамовах не чакаюць.

Рамэу быў у сістэме «Барселоны» з 2004 па 2011 год, у складзе першай каманды правёў 2 матчы. Пасля гэтага гуляў за «Чэлсі», «Валенсію», «Штутгарт» і «Саўтгемптан». З мінулым летам належыць «Жыроне», у складзе якой забіў 2 галы ў 34 матчах. Статыстыка 31-гадовага іспанскага апорніка тут.