Усе навіны

Вяргейчык, Вярбіцкі і яшчэ чацвёра пакінулі судзейскі камітэт АБФФ

29 чэрвеня, 20:11

У АБФФ абраны новы склад судзейскага камітэта.

Яго пакінулі Юрый Вяргейчык, Георгій Вярбіцкі, Віктар Мацюшаў, Васіль Каліноўскі, Анатоль Сяднёў, а таксама Аркадзь Абялеўскі.

У судзейскі камітэт увайшлі Андрэй Васілевіч, Вячаслаў Быкаў, Юрый Дупанаў, Валерый Вялічка, Алег Коўб, Алег Чыкун, Віктар Чэрнік, Уладзімір Ішчанка, Аляксандр Брайчэўскі, а таксама сакратар Аляксей Маслаў.

Адзначым, Дупанаў, Вялічка, Коўб, Чыкун, а таксама Маслаў працавалі ў ім і пры ранейшым кіраўніцтве АБФФ.