Усе навіны

«Інтэр» і «Аль-Наср» дасягнулі дамоўленасці па Брозавіча

2 ліпеня, 10:19

«Аль-Наср» дамовіўся з «Інтэрам» аб трансферы капітана «нерадзуры» Марцэла Брозавіча, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Саўдаўскі клуб заплаціць за 30-гадовага харвата 18 мільёнаў еўра. Бразовіч ужо прайшоў медагляд у новым клубе. Неўзабаве бакі падпішуць пагадненне і пераход будзе завершаны.

Марцэла правёў у «Інтэры» 8 з паловай сезонаў, на працягу якіх згуляў за клуб 330 матчаў ва ўсіх турнірах. Статыстыка харвацкага апорнага паўабаронцы – тут.

Таксама паведамляецца, што наступнай трансфернай мэтай «Аль-Насра» з’яўляецца паўабаронца «Ланса» Сека Фонана – перамовы па пераходзе 28-гадовага француза знаходзяцца на прасунутай стадыі.