Усе навіны

Шрамчанка пакінуў «Шахцёр»

4 ліпеня, 13:53
1

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», Антон Шрамчанка пакінуў салігорскі клуб. Дзеянне кантракта з футбалістам спынена па пагадненні бакоў.

Шрамчанка стаў футбалістам «гарнякоў» перад пачаткам цяперашняга сезона. Усяго хаўбек правёў 15 афіцыйных матчаў, у якіх забіў тры мячы і зрабіў дзве дзейсныя перадачы. У складзе «Шахцёра» стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі.