Усе навіны

Гвардыёла стаў найлепшым трэнерам свету ў сезоне 2022/23 па версіі ESPN

5 ліпеня, 14:15

Амерыканскі тэлеканал ESPN абнародаваў свой традыцыйны штогадовы рэйтынг найлепшых трэнераў свету.

Першы радок у прадстаўленай топ-10 займае коуч «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла, другі раз у сваёй кар'еры які заваяваў трэбл пасля аналагічнага поспеху з «Барселонай» у 2009-м.

На другім радку – Карла Анчалоці. Сярод яго дасягненняў у мінулым сезоне – перамога з «Рэалам» у Кубку Іспаніі і на клубным ЧС, паўфінал ЛЧ і 2-е месца ў Ла Лізе.

Трэцяе месца – у Лучана Спалеці, які прывёў «Напалі» да першага за апошнія 33 гады чэмпіёнскага тытулу ў Серыі А і 1/4 фіналу ЛЧ.

Цалкам топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Пеп Гвардыёла («Манчэстэр Сіці»)

2. Карла Анчалоці («Рэал»)

3. Лучана Спаллеці («Напалі»)

4. Мікель Артэта («Арсенал»)

5. Юрген Клопп («Ліверпуль»)

6. Ліянэль Скалоні (зборная Аргентыны)

7. Эрык Тэн Хаг (Манчэстэр Юнайтэд)

8. Раберта Дэ Дзербі («Брайтан»)

9. Сімоне Індзагі («Інтэр»)

10. Хаві («Барселона»).