Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Пуціла захварэў. Яго ізалявалі ад каманды»

6 ліпеня, 21:11

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб кадравых праблемах.

– Чаму не гуляў Пуціла?

– Ён захварэў. За два дні да гульні паднялася тэмпература. У прынцыпе, рыхтавалі яго для стартавага складу. І былі гатовыя яго ўключыць у заяўку, калі б стан нармалізаваўся. Аднак гэтага, нажаль, не здарылася. Яго ізалявалі ад каманды.

– Якая сітуацыя з астатнімі, на каго не можаце разлічваць?

– У нас траўміраваны Калінін. Яго, мусіць, не будзем задзейнічаць у еўракубках. Сярожа Паліцевіч едзе з намі. Ён усё ж капітан каманды, хацелася б, каб барзджэй прыступіў да трэніровачнай працы. Саша Сачыўка два тыдні прапусціў. Але ў прынцыпе справіўся, – сказаў Скрыпчанка.