Усе навіны

Банучы адхіліў дзве прапановы з Саудаўскай Аравіі

7 ліпеня, 14:09

Леанарда Банучы хоча застацца ў «Ювентусе», паведамляе Нікола Скіра.

На працягу некалькіх апошніх дзён 36-гадовы цэнтрбек адхіліў дзве прапановы ад клубаў чэмпіянату Саўдаўскай Аравіі. Банучы плануе дапрацаваць свой кантракт з «Ювентусам», які разлічаны да канца наступнага сезона, згуляць на Еўра-2024 і завяршыць прафесійную кар’еру.

У наступным сезоне Леанарда не будзе ключавым гульцом «Ювентуса». Пры гэтым у яго адна з самых высокіх заробкаў у клубе – 6 з паловай мільёнаў еўра.

Некалькі дзён таму таксама была інфармацыя, што «Ювентус» хоча разгрузіць зарплатную ведамасць шляхам продажу Банучы і Алекса Сандра.