Усе навіны

«Аль-Ахлі» прапанаваў Дыега Сімяонэ 2-гадовы кантракт з 40 млн еўра ў год

8 ліпеня, 12:27

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімяонэ атрымаў прапанову ўзначаліць «Аль-Ахлі», паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Саудаўскі клуб прапанаваў аргенцінцу кантракт на 2 гады з заробкам у 40 млн еўра ў год.

Сімяоне ўзначальвае «Атлетыка» са снежня 2011 года. Яго дзейнае пагадненне з мадрыдцамі – да лета 2024 года.

«Аль-Ахлі» ў мінулым сезоне выйграў другі дывізіён Саудаўскай Аравіі і вярнуўся ў эліту. Клуб гэтым летам ужо падпісаў Раберта Фірміна і Эдуара Мендзі.