Усе навіны

Брэсан забіў трэці гол у сезоне

9 ліпеня, 14:38

Былы паўабаронца зборнай Беларусі дапамог «Эрсіліо Лус» перамагчы дома «Сан-Жазэенсе» (3:0) у рамках 12-га тура серыі D».

Брэсан усталяваў канчатковы лік у матчы, абгуляўшы брамніка і катнуўшы мяч у пустыя вароты на 75-й хвіліне.

Гэта трэці гол Брэсана ў цяперашнім чэмпіянаце Бразіліі.