Усе навіны

Памёр былы паўабаронца «Інтэра» і «Барселоны» Луіс Суарэс Мірамонтэс

9 ліпеня, 14:45

Ва ўзросце 88 гадоў памёр былы іспанскі футбаліст Луіс Суарэс Мірамантэс.

На працягу кар’еры ён выступаў за «Дэпартыва», «Барселону» (80 галоў у 176 матчах), «Інтэр» (55 галоў у 329 матчах) і «Сампдорыю».

У 1960 годзе Мірамонтэс стаў уладальнікам «Залатога мяча», апярэдзіўшы Ферэнца Пушкаша і Уве Зеелера.

Разам са зборнай Іспаніі Луіс выйграў чэмпіянат Еўропы ў 1964 годзе, з «Інтэрам» — 2 кубкі Лігі чэмпіёнаў і 3 чэмпіянаты Італіі, з «Барселонай» — 2 чэмпіянаты і Кубка Іспаніі.