Усе навіны

Фігурант «чорнага спісу» «мінспорту» Нячаеў падпісаў новы кантракт з БАТЭ

10 ліпеня, 22:51

Беларускі абаронца Даніла Нячаеў падпісаў новы кантракт з БАТЭ. Аб гэтым паведамляе football.by са спасылкай на сістэму COMET.

Тэрмін дзеяння пагаднення разлічаны да канца 2023 года.

Нячаеў знаходзіцца ў «чорным спісе» «мінспорту» і не заяўлены на гульні чэмпіянату Беларусі. Няма яго і ў выязным спісе БАТЭ на першы матч стартавага раунда Лігі чэмпіёнаў супраць «Партызані».

Раней клуб абвясціў пра сыход з каманды іншых фігурантаў «чорнага спісу»: Максіма Бардачова, Станіслава Драгуна і Дзяніса Шчарбіцкага.

На гэты момант застаецца невядомы лёс абаронцы Дзмітрыя Бяссмертнага.