Усе навіны

Падстрэлаў пра матч з «Партызані»: «Будзем адштурховаўвацца ад сябе. Выкладземся, зробім задуманае – перамога не прымусіць чакаць»

11 ліпеня, 11:37

Паўабаронца БАТЭ Дзмітрый Падстрэлаў даў інтэрв'ю напярэдадні матчу з албанскім «Партызані» напярэдадні першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

– У роўных умовах знаходзімся. У Албаніі такі своеасаблівы чэмпіянат і розныя такія людзі, але мы будзем адштурхоўвацца ад сябе і найперш будзем глядзець на нашу гульню. Калі мы выкладземся на максімум і зробім тое, што задумалі, я думаю, што ўсё ў на будзе добра і перамога не прымусіць сябе доўга чакаць.

– Кірыл Пятровіч [Альшэўскі] казаў, што ты валодаеш дзвюма нагамі. Які табе зручней біць і на якім флангу любіш гуляць?

– У мяне няма такога, прама прынцыпова ўмоўна злева ці справа. І што да ног таксама няма: што я толькі правай ці толькі левай. Абедзве працоўныя ногі, таму няма толькі так ці толькі так.

– Па пазіцыі атрымліваецца сур’ёзная канкурэнцыя: Арцём Канцавы, Дзмітрый Анцілеўскі, Улад Малькевіч, калі ён не ў абароне можа наперадзе падыграць. Таму як табе канкурэнцыя? Больш матывуе?

– Вядома. Канкурэнцыя – рухавік прагрэсу. Ад яе вельмі шмат залежыць. Я лічу гэта нармальным, хто лепшы той і будзе гуляць. Я лічу, ва ўсіх клубах так павінна быць. А там ужо на полі ўсё ўбачым, – сказаў Падстрэлаў.

Першы матч паміж барысаўчанамі і албанцамі адбудзецца 11 ліпеня ў 21:45 у Тыране, у адказ – 18 ліпеня ў 21:00 у Мезекевешдзе.