Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Каспій» Плотнікава саступіў «Жэтысу» Назаранкі і іншыя вынікі

16 ліпеня, 19:05

15-16 ліпеня прайшлі матчы 15-га тура вышэйшай лігі Казахстана.

15 ліпеня

«Акжэтпес» Аляксандра Джыгеры прайграў «Кайрату» (0:1). Джыгеры не патрапіў у заяўку.

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова і Антона Шрамчанкі згуляў унічыю з «Кайсарам» (2:2) Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля. У гаспадароў Юдзянскоў і Шрамчанка пачалі матч на полі. Юдзянкоў адгуляў матч цалкам. У гасцей Барадзін не трапіў у заяўку, Соўпель пачаў матч на полі і замяніўся на 74-й хвіліне. Шрамчанка адкрыў лік матчу на 12-й хвіліне і замяніўся на 96-й хвіліне.

«Шахцёр» з Караганды саступіў «Актабэ» (0:1).

«Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Ўсевалада Садоўскага згуляў унічыю з «Атырау» (1:1) галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава. Садоўскі пачаў матч на лаўцы і так і не выйшаў на поле падчас матча. У «Атыраў» усе беларускія гульцы адыгралі матч цалкам.

16 ліпеня

«Каспій» Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава, Ігара Чарняка і Максіма Плотнікава прайграў «Жэтысу» Паўла Назаранкі і Руслана Цеверава (1:2). Плотнікаў і Назаранка адгулялі матч цалкам, Чарняк выйшаў у старце і быў заменены на 61-й хвіліне, Залескі, Падстрэлаў і Цевераў не патрапілі ў заяўку.

Чэмпіянат Казахстана

15-ы тур

15 ліпеня

«Акжэтпес» – «Кайрат» – 0:1

Гол: 0:1 – Труфанаў (45).

«Мактаарал» – «Кайсар» – 2:2

Галы: 1:0 – Шрамчанка (12), 1:1 — Приндета (21), 2:1 – Карымаў (90+4), 2:2 – Прындэта (90+7).

«Шахцёр» – «Актабэ» – 0:1

Гол: 0:1 – Кенесаў (49).

«Ардабасы» – «Атырау» – 1:1

Галы: 0:1 – Казлоў (31), 1:1 – Тагыберген (49).

16 ліпеня

«Каспій» – «Жэтысу» – 1:2

Галы: 1:0 – Бердыбек (35), 1:1 – Брыкнер (55), 1:2 – Аслан (79).