Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» Габоўда стаў спартыўным дырэктарам акадэміі «Вераса» з УПЛ

27 ліпеня, 19:00

34-гадовы ўкраінец Юрый Габоўда стаў спартыўным дырэктарам акадэміі «Вераса», які выступае ва Украінскай Прэм'ер-лізе. Адзначым, што раней Габоўда выступаў за «Граніт» (2015 г.), мінскае «Дынама» (2016 г.) і «Тарпеда-БелАЗ» (2020-2022 г.). У канцы лютага 2022 Габаўда датэрмінова пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» з прычыны ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну і саўдзелу ў гэтым Беларусі, пасля чаго разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Чэхію. У тым жа годзе далучыўся да складу пражскага футбольнага клуба «Дукла».