Усе навіны

Паўабаронца зборнай Марока Бензіна – першая футбалістка ў гісторыі жаночага ЧС, якая згуляла ў хіджабе

30 ліпеня, 20:36

У матчы 2-га тура жаночага чэмпіянату свету зборная Марока адолела Паўднёвую Карэю з лікам 1:0.

Мараканка Нухайла Бензіна, якая выйшла ў стартавым складзе і правяла на поле ўвесь матч, стала першай у гісторыі жаночага ЧС футбалісткай, якая згуляла ў хіджабе.

Нагадаем, афіцыйна пакрываць галаву на спаборніцтвах пад эгідай ФІФА дазволілі ў 2014 годзе.