Усе навіны

Буфон аб'явіў аб завяршэнні карʼеры

2 жніўня, 16:45

Італьянскі галкіпер Джанлуіджы Буфон абʼявіў аб завяршэнні прафесійнай карʼеры ў 45-гадовым узросце.

Аб рашэнні брамнік паведаміў у сваёй інстаграме: «Гэта ўсё, сябры. Вы мне далі ўсё. Я вам даў усё. Мы зрабілі гэта разам».

На працягу карʼеры Буфон выступаў за «Парму», «Ювентус» і «ПСЖ». Апошнім клубам была «Парма», куды ён вярнуўся пасля 20 гадоў перапынку.

Джанлуіджы – чэмпіён свету са зборнай Італіі, за якую правёў 176 матчаў. Таксама ён 10 разоў выйграваў Серыю А з «Ювентусам», а яшчэ 6 Кубкаў Італіі і 7 Суперкубкаў. З «ПСЖ» – па адным разе лігу і Суперкубак.

З «Пармай» – Кубак УЕФА ў сезоне 1998/99.

У Лізе чэмпіёнаў на рахунку Буфона 124 матчы, у чэмпіянаце Італіі – 657.