Усе навіны

Трэнер «Актабэ» Карповіч пра пераход Бяссмертнага: «Пытанне не да мяне. Ёсць шэраг варыянтаў, рашэнне прыме кіраўніцтва»

3 жніўня, 16:42

Галоўны трэнер «Актабэ» Андрэй Карповіч пракаментаваў пераход беларускага футбаліста фігуранта «чорнага спісу» і падпісанта прарэжымнага ліста Дзмітрыя Бяссмертнага.

– Нядаўна ў склад «Актабэ» прыбыў беларускі паўабаронца Дзмітрый Бяссмертны. У сувязі з гэтым клубу неабходна прыняць рашэнне: альбо заплаціць 55 мільёнаў тэнге і дазаявіць яго, альбо адзаявіць кагосьці, выплаціўшы няўстойку. Якое рашэнне прыме клуб?

– Вельмі цікавае пытанне напярэдадні матчу з «Тарпеда» Кутаісі. Нашы думкі цяпер цалкам звязаныя з матчам. Пытанне не да мяне. Думаю, тут ёсць шэраг варыянтаў, рашэнне прыме кіраўніцтва. Напэўна, гэта пытанне, хутчэй, да кіраўніцтва. Мы цяпер пра гэта не думаем. У нас дастаткова гульцоў, і ўсе нашы думкі, паўтаруся, аб найважнейшым хатнім матчы.

Хацеў бы падкрэсліць: у горадзе прыемны ажыятаж, людзі чакаюць з нецярпеннем гэтага матчу. Даўно еўракубкі не наведвалі Актабэ. Наша асноўная задача – думаць пра тое, як парадаваць заўзятараў. Усё астатняе – тэхнічныя моманты. Думаю, мы знойдзем рашэнне. Не бачу ніякай праблемы. Думаю, што ні пра якія 55 мільёнаў гаворкі не ідзе, – сказаў Карповіч.