Усе навіны

Буфон анансаваў вяртанне ў зборную Італіі

5 жніўня, 21:28

Былы брамнік зборнай Італіі Джанлуіджы Буфон у сваім твітары заявіў аб вяртанні ў нацыянальную каманду.

«Я вяртаюся ў зборную, таму што тое дзіця, якое ўпершыню пераступіла праз парог «Каверчана» 30 гадоў таму, усё яшчэ хоча марыць і жыць гэтай марай разам з італьянскімі заўзятарамі», — напісаў Буфон.

Легендарны галкіпер не ўдакладніў, у якой ролі зноў будзе прадстаўляць «скуадру адзурру».