Усе навіны

Бяссмертны дэбютаваў за «Актабэ», абаронца не гуляў з 4 сакавіка

6 жніўня, 23:33

У матчы 18-га тура чэмпіянату Казахстана «Актабэ» абыграў «Кайрат» (4:2). У складзе пераможцаў дэбютаваў беларускі абаронца Дзмітрый Бяссмертны. Ён выйшаў на поле на 85-й хвіліне.

Экс-абаронца БАТЭ не выходзіў на поле ў афіцыйных матчах з 4 сакавіка.

Нагадаем, футбаліст з'яўляецца фігурантам «чорнага спісу» «мінспорту», а таксама падпісантам прарэжымнага ліста спартоўцаў.