Усе навіны

Качура пра «Дынама» ў еўракубках: «Не ў крыўду Скрыпчанку будзе сказана, але не хапіла трэнерскай рукі»

7 жніўня, 17:14

Пётр Качура пракаментаваў выступ мінскага «Дынама» ў еўракубках.

«З такім складам клубу трэба было больш паказваць на еўраарэне. Каманда сёлета сабрала найлепшых футбалістаў па ўсёй Беларусі. Прычым на два саставы. Плюс, дапамога ад дзяржавы, выдатная інфраструктура. Пачалі, нарэшце, гуляць у атакуючы футбол, які традыцыйна Блізкі «Дынама». Да гэтага, што рабілі Гурэнка і Чалядзінскі? Гулялі па схеме 5-4-1. Паркавалі аўтобус. Тут, не ў крыўду Скрыпчанку будзе сказана, але не хапіла трэнерскай рукі.

Спадзяюся, у чэмпіянаце згуляюць лепш. Без асечак, якія пачаліся бліжэй да сярэдзіны. Як казаў Алекс Фергюсан, у апошняй трэці чэмпіянату вырашаецца вельмі шмат. Дай Бог, каб каманда справілася. Яшчэ раз кажу: «Дынама» мой родны клуб, я заўсёды буду жадаць яму поспеху», – сказаў Качура.