Усе навіны

Матч АЕК - «Дынама» Заграб перанесены з-за забойства грэчаскага фаната ў бойцы

8 жніўня, 17:21
1

У ноч перад першым матчам трэцяга кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў АЕК - «Дынама» Заграб адбылася бойка паміж балельшчыкамі каманд.

Адзін грэцкі фанат быў зарэзаны нажом.

Параненага 22-гадовага хлопца даставілі ў бальніцу Афін, перш чым ён памёр ад атрыманых траўм.

Яшчэ сама меней восем чалавек атрымалі раненні.

Агулам у Грэцыю на аўтамабілях прыехалі ад 150 да 180 харвацкіх заўзятараў, хоць УЕФА забараніў ім гэта з-за пагрозы гвалту.

Каля 96 чалавек арыштаваны.

Матч АЕК - «Дынама» Заграб перанесены з 8 жніўня на нявызначаны тэрмін.