Усе навіны

Заўзятары «Актабэ» Бяссмертнага пагражаюць байкатаваць матч супраць «Шэпшы»

15 жніўня, 14:37

Заўзятары казахстанскага «Актэбэ» беларускага абаронцы Дзмітрыя Бяссмертнага пагражаюць байкатаваць матч супраць «Шэпшы».

Заўзятары, якія не змаглі купіць квіткі на матч паміж «Актабэ» і румынскім «Шэпшы» ў анлайн-рэжыме, пагражаюць байкатаваць гэтую сустрэчу з-за высокіх коштаў у перакупшчыкаў.

Квіткі былі даступныя толькі ў анлайн-рэжыме, і каб набыць іх, даводзілася з самае раніцы сачыць за сайтам. Аднак за дзесяць хвілін да старту продажаў адбыўся падазроны збой.

Па словах фанатаў, такое адбываецца не ўпершыню: сапраўды такія ж дзівацтвы адбываліся пры продажы квіткоў на матчы «Актабэ» з «Тарпеда» і «Кайратам». Прыхільнікі Казахстанскай каманды лічаць, што віной усяму нядобрасумленныя перакупшчыкі, якія нейкімі метадамі «ламаюць» сайт па продажы квіткоў. Цяпер незадаволеныя фанаты збіраюцца абвясціць байкот і не прыйсці на стадыён, а замест гэтага глядзець матч у тэлетрансляцыі.