Усе навіны

Трэнер «Нафтана» Рыбак: «Рыхтаваліся тыдзень да матчу з «Энергетыкам-БДУ» – унутры калектыву настрой быў залімітавы»

18 жніўня, 22:10

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак пракаментаваў перамогу каманды над «Энергетыкам-БДУ» (4:0) у 18-м туры чэмпіянату Беларусі, а таксама падзяліўся навінамі клуба.

– Няпростага суперніка перамаглі. Пасля паражэння ад «Гомеля», рыхтаваліся тыдзень да гэтага матчу. Трэба было падтрымаць хлопцаў, паколькі ў мінулым матчы быццам і вялі гульню, але ўпусцілі перамогу. Таму ўнутры калектыву настрой быў залімітавы. Хлопцы гатовы былі выкласціся і парадаваць заўзятараў. Ім – вялікі дзякуй за гульню

– У першым крузе казалі, што ёсць пэўныя праблемы з напаўненнем у «Нафтана». Улетку атрымалася нядрэнная селекцыя. Наколькі задаволены набыццямі?

– Шчыра скажу, хацелася б больш гульцоў. З некаторымі гульцамі ўжо былі дамоўленасці, але яны выбралі іншыя кірункі, іншыя клубы. Хацелася б узмацніцца яшчэ. Але тыя гульцы, якія на дадзены момант у нас ёсць, я на іх разлічваю і хачу, каб кожны адно аднаго дапаўняў.

– Калі «Нафтан» вернецца на родны «Атлант»?

– Вельмі спадзяюся, што гульня з мінскім «Дынама» Збярэ поўны хатні стадыён. Гульня – знакавая для каманды, хвалюючая, але, канешне ж, хацелася б яе згуляць пры сваіх трыбунах, – сказаў Рыбак.